×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У снежні 2016 г. у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь створана і актыўна працуе пастаянная Камісія па ўстанаўленні факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства (далей - Камісія).

Камісія складаецца з 16 членаў пад старшынствам Міністра. У склад камісіі ўключаны намеснікі Міністра, кіраўнікі галіновых упраўленняў і прадстаўнікі навукі ў асобе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Даведачна: Палажэнне аб камісіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь па ўстанаўленні факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства зацверджана загадам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2016 г. №133 «Аб стварэнні камісіі па ўстанаўленні факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства» (у рэдакцыі загада Міністра ад 13 верасня 2018 г. №217).

Асноўнай задачай Камісіі з'яўляецца ўстанаўленне факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства на падставе разгледжаных зваротаў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

У межах пасяджэння Камісія ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі:

  • вывучае прадстаўленыя матэрыялы, якія паказваюць на наяўнасць прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • ацэньвае атрыманыя дакументы і звесткі на прадмет утрымання ў іх інфармацыі, якая мае значэнне для ўстанаўлення факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • вызначае нормы антыманапольнага заканадаўства, якія падлягаюць прымяненню;
  • вызначае факт наяўнасці (адсутнасці) антыманапольнага заканадаўства.

Па выніках пасяджэння Камісія прымае адно з наступных рашэнняў:

  • аб наяўнасці факта парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • аб адсутнасці факта парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • аб неабходнасці дадатковага вывучэння абставін, якія маюць значэнне для прыняцця рашэння аб наяўнасці (адсутнасці) факта парушэння антыманапольнага заканадаўства.

Рашэнні Камісіі афармляюцца асобным дакументам і з'яўляюцца дадаткам да пратакола пасяджэння камісіі. Пры гэтым копія рашэння Камісіі (выпіска з пратакола пасяджэння Камісіі) уручаецца пад подпіс (накіроўваецца заказным лістом з паведамленнем аб уручэнні) заяўніку і асобе, у дачыненні да якой пададзены зварот.

У студзені-сакавіку 2019 г. Камісіяй па ўстанаўленні факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства разгледжаны матэрыялы па 32 заявах аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства. У выніку ўстаноўлены 3 факта наяўнасці парушэння і 22 факта адсутнасці парушэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2013 года "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Даведачна: у 2018 г. у МАРГ паступіла 185 зваротаў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства, Камісіяй разгледжана 96 спраў, па 20 справах устаноўлены факт наяўнасці парушэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2013 года "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» (21% ад колькасці разгледжаных спраў ). Сярод устаноўленых у 2018 г. парушэнняў самыя распаўсюджаныя - недобрасумленная канкурэнцыя (52% ад агульнай колькасці парушэнняў), антыканкурэнтныя акты і дзеянні дзяржаўных органаў (33% ад агульнай колькасці парушэнняў). Агульная сума спагнаных судамі штрафаў склала 116,7 тыс. рублёў.

Рашэнне Камісіі з'яўляецца прамой падставай для складання пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні. Складаецца пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і накіроўваецца для разгляду ў суд службовай асобай антыманапольнага органа.

Адміністратыўная адказнасць за парушэнне антыманапольнага заканадаўства (злоўжыванне дамінантным становішчам, недобрасумленная канкурэнцыя, ухіленне ад выканання прадпісанняў антыманапольных органаў) прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.02.2012 № 114 «Аб некаторых мерах па ўзмацненні дзяржаўнага антыманапольнага рэгулявання і кантролю».

Таксама за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў некаторых выпадках асоба можа быць прыцягнута і да крымінальнай адказнасці (арт. 244 і 247 Крымінальнага кодэкса).