×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Аб выніках работы МАРГ за першы квартал 2019 года ў сферы антыманапольнага рэгулявання

10.05.2019

    У адпаведнасці з ускладзенымі функцыямі адной з ключавых задач Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ) як антыманапольнага органа з'яўляецца супрацьдзеянне манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, выяўленне і спыненне парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, а таксама садзейнічанне развіццю добрасумленнай канкурэнцыі.

    У рамках работы па кантролі за выкананнем антыманапольнага заканадаўства міністэрствам за студзень-сакавік 2019 г. разгледжана 93 зварота суб'ектаў гаспадарання.

    Камісіяй па ўстанаўленні факта наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства разгледжаны матэрыялы па 32 заявах аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства. У выніку ўстаноўлены 3 факта наяўнасці парушэння і 22 факта адсутнасці парушэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2013 года "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі», 7 матэрыялаў накіраваны на дапрацоўку.

    Даведачна: з 3 устаноўленых фактаў наяўнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства 1 факт тычыцца парушэння антыманапольнага патрабавання да закупак тавараў, 1 - забароны на нядобрасумленную канкурэнцыю шляхам увядзення ў зман і 1 - забароны на нядобрасумленную канкурэнцыю, звязаную з набыццём і (або) выкарыстаннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

    Па выніках праведзеных антыманапольных расследаванняў у першым квартале 2019 г. складзена 9 пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэннях у сферы антыманапольнага рэгулявання, выдадзены 1 перасцярога і 11 папярэджанняў, сума штрафных санкцый склала 13,5 тыс рублёў.

    У рамках ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за эканамічнай канцэнтрацыяй у мэтах папярэджання ўзнікнення і прадухілення ўзмацнення дамінуючага становішча на таварных рынках за студзень-сакавік 2019 г. ажыццёўлены 64 адміністратыўныя працэдуры. Так, па 45 адміністратыўным працэдурам антыманапольным органам выдадзены згоды на:

    • здзяйсненне здзелак з акцыямі, долямі ў статутных фондах гаспадарчых суб'ектаў  - 29 (64,4%);
    • рэарганізацыю камерцыйных арганізацый у форме зліцця і далучэння - 7 (15,5%);
    • стварэнне холдынгу - 4 (8,9%);
    • рэарганізацыю гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках – 3 (6,7%);
    • выдадзены дакументы аб згодзе на стварэнне камерцыйнай арганізацыі - 2 (4,5%).
       

    З мэтай ацэнкі ўзроўню манапалізацыі таварных рынкаў спецыялістамі МАРГ у першым квартале 2019 г. праведзены аналіз 21 таварнага рынку, у выніку якога ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, уключаны 131 гаспадарчы суб'ект (з іх 4 - на рэспубліканскім і 127 - на мясцовым узроўнях), выключаны - 83 (на мясцовым узроўні).

    Назад


    Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

    Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

    Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

    Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

    For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»