Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Звароты грамадзян і юр. асоб
Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці:
- з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
- с Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
- з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;
- з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва;
- з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2005 № 285 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі работы з кнігай заўваг і прапаноў і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
Накіраваць зварот у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь можна наступнымі спосабамі:
- пісьмовы зварот – на паштовы адрас міністэрства: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8, корп. 1;
- электронны зварот – толькі праз спецыяльную рубрыку «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце міністэрства.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнiкам у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».