×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (скарочаная назва - МАРГ) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У сістэму МАРГ уваходзяць тэрытарыяльныя органы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваная МАРГ установа “Рэдакцыя часопіса “Гермес” і адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуская ўніверсальная таварная біржа”, акцыі якога належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ва ўпраўленне МАРГ.

Задачамі МАРГ з’яўляюцца:

  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, рэгуляванне дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, цэнаўтварэння, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў, рэкламы, дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг);

  • прыняцце мер па супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, па выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі (далей – антыманапольнае заканадаўства), садзейнічанню развіццю добрасумленнай канкурэнцыі;

  • правядзенне аналізу стану спажывецкага рынку, бытавога абслугоўвання насельніцтва, ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання;

  • распрацоўка і ажыццяўленне сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў па фарміраванні ўнутранага спажывецкага рынку, паляпшэнні якасці гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва і аказання паслуг грамадскага харчавання, па развіцці рэкламнай дзейнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь;

  • каардынацыя выставачнай і кірмашовай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;

  • рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, цэнаўтварэння, гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва;

  • ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі кантролю, дзяржаўнага кантролю (нагляду).

У сваей дзейнасці МАРГ кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, а таксама Палажэннем аб Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

У мэтах выканання задач и паўнамоцтваў, ускладзеных на МАРГ, загадам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 г. №130 зацведжаны рэгламент МАРГ, які вызначае парадак арганізацыі яго працы.