×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Зменены тарыфы на чыгуначныя перавозкі пасажыраў

30.06.2023

МАРГ прынята пастанова ад 16 чэрвеня 2023 г. № 40 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2020 г. № 82», якая прадугледжвае планавае павышэнне тарыфаў на чыгуначныя перавозкі пасажыраў і багажу ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны:

на 29 капеек у межах аднаго тарыфнага пояса (напрыклад, па маршруце Мінск-Гарадзішча);

на 37 капеек у межах двух тарыфных паясоў (напрыклад, па маршруце Мінск-Чырвоны Сцяг).

Памер павелічэння тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам на рэгіянальных лініях, міжрэгіянальных лініях залежыць ад адлегласці, класа ліній (эканом або бізнес), тыпу рухомага саставу і тыпу вагона.

Так, напрыклад, кошт праезду пасажыраў цягнікамі:

рэгіянальных ліній эканомкласа

Мінск-Маладзечна

павялічыцца на 49 капеек

Мінск- Рудзенск

павялічыцца на 28 капеек

рэгіянальных ліній бізнес-класа

Мінск-Бабруйск

павялічыцца на 1,76 рубля

Мінск-Орша

павялічыцца на 2,16 рубля

міжрэгіянальных ліній эканомкласа

Мінск-Брэст

павялічыцца на 2,91 рубля (плацкарт)

на 4,04 рубля (купэ)

Мінск-Віцебск

павялічыцца на 2,64 рубля (плацкарт)

на 3,66 рубля (купэ)

міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

Мінск-Гомель

павялічыцца на 3,85 рубля (вагон 2-га класа)

на 5,32 рубля (1-га класа)

Даведачна:

Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў ва ўказаных памерах прынята ў мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам.

У цяперашні час узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам вельмі нізкі - не дасягае 19 працэнтаў. Бюджэтнае субсідзіраванне чыгуначных перавозак пасажыраў не ажыццяўляецца.

Павелічэнне тарыфаў на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў апошні раз было праведзена ў красавіку 2022 г.

Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Назад