×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Зменены тарыф на паслугу па транспарціроўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў

17.01.2022

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 10 студзеня 2022 г. № 4 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнагарэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 г. № 31», у адпаведнасці з якой тарыф на паслугу па транспарціроўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў устаноўлены ў памеры 19,54 беларускага рубля за 1000 куб. м.

Змяненне тарыфу звязана з забеспячэннем кампенсацыі газазабеспячальным арганізацыям эканамічна абгрунтаваных затрат пры аказанні гэтай паслугі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Назад