×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Зацверджаны Пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2020 годзе

04.01.2020

    Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 3 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы піва, алкагольнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў” зацверджаны Пералік юрыдычных асоб – пераможцаў конкурсу на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2020 годзе.

    Названы пералік размешчаны ў рубрыцы “Дзейнасць” у раздзеле “Рэгуляванне гандлю” ва ўкладцы “Юрыдычныя асобы, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы”.

    Назад