Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Зацверджаны Пералік пераможцаў конкурсу на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2021 годзе
17.12.2020
Падзяліцца
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 3 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання вытворчасці, абароту і рэкламы піва, алкагольнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў" зацверджаны Пералік юрыдычных асоб – пераможцаў конкурсу на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2021 годзе.
Названы пералік размешчаны ў рубрыцы “Дзейнасць”, раздзел “Рэгуляванне гандлю” ва ўкладцы “Юрыдычныя асобы, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы".