×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Запрашаем да грамадскага абмеркавання праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і выпадках правядзення адкрытага конкурсу ў выглядзе двухэтапнага конкурсу і конкурсу з абмежаваным удзелам"

01.03.2019

    Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтаваны і выносіцца на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і выпадках правядзення адкрытага конкурсу ў выглядзе двухэтапнага конкурсу і конкурсу з абмежаваным удзелам».  Дадзены праект пастановы вызначае парадак і выпадкі правядзення адкрытага конкурсу ў выглядзе двухэтапнага конкурсу і конкурсу з абмежаваным удзелам як новых відаў працэдур дзяржаўных закупак, прадугледжаных новай рэдакцыяй Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лiпеня 2012 г. «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2019 г.

    З тэкстам названага праекта нарматыўнага прававога акта, а таксама абгрунтаваннем да яго можна азнаёміцца ў раздзеле «Заканадаўства/Грамадскае абмеркаванне праектаў».

    Назад