×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Запрашаем да грамадскага абмеркавання дапрацаванага праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, накіраванага на ўдасканаленне адносін у галіне закупак за кошт уласных сродкаў

11.02.2019

    Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю дапрацаваны і паўторна выносіцца на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 229», накіраваны на ўдасканаленне адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў.

    З тэкстам названага праекта нарматыўнага прававога акта, а таксама абгрунтаваннем да яго можна азнаёміцца ў раздзеле «Заканадаўства/Грамадскае абмеркаванне праектаў».

    Назад