Забеспячэнне ўнутранага рынку садавінай і гароднінай у міжсезонны перыяд абмеркавалі сёння на БелТА
Сёння прадстаўнікі МАРГ – намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Наталля Мельнікава і намеснік начальніка аддзела спажывецкага рынку Таццяна Краснюк – прынялі ўдзел у працы круглага стала на тэму: «Забеспячэнне ўнутранага рынку садавінай і гароднінай: пытанні захоўвання і перапрацоўкі», арганізаванага прэс-цэнтрам БелТА .
Мерапрыемства аб'яднала спецыялістаў МАРГ, Мінсельгасхарча, Белдзяржхарчпрама, Белкаапсаюза, НАН Беларусі і іншых зацікаўленых.
Наталля Мельнікава адзначыла, што спажывецкі рынак свежай садавіны і гародніны характарызуецца насычанасцю і шырокай прапановай. Аб'ёмы вытворчасці свежых бульбы і гародніны значна перавышаюць патрэбы ўнутранага рынку і забяспечваюцца дзякуючы стабільнасці функцыянавання аграпрамысловага комплексу.
Працяг навіны па спасылцы.