×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Упершыню ўстаноўлены парадак рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) па падарункавым сертыфікаце

04.01.2019

    З 31 снежня 2018 г. уступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2018 г. №935 "Аб некаторых мерах па абароне правоў спажыўцоў", якой упершыню вызначаны парадак і ўмовы рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) па падарункавым сертыфікаце ці іншым падобным дакуменце.

    Так, Палажэннем аб парадку рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) па падарункавым сертыфікаце ці іншым падобным дакуменце (далей - Палажэнне), зацверджаным названай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

    1) уведзены паняцці падарункавага сертыфіката, рэалізатара падарункавага сертыфіката, намінальнай цаны падарункавага сертыфіката, тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката.

    2) устаноўлены патрабаванні да аб'ёму i спосабаў прадастаўлення спажыўцам інфармацыі пры рэалізацыі падарункавага сертыфіката.

    3) вызначана, што пры перадачы тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг), назвы якіх пазначаны ў падарункавым сертыфікаце, у выпадку змены іх цаны розніца паміж коштам тавару (работы, паслугі) на момант яго перадачы спажыўцу і намінальным коштам сертыфіката не пагашаецца ні спажыўцом, ні прадаўцом (выканаўцам). Так, у выпадку павышэння цаны на ўказаны ў сертыфікаце тавар спажывец даплату не ажыццяўляе, роўна як і прадавец (выканаўца), у выпадку зніжэння цаны на ўказаны ў сертыфікаце тавар, здачу па такім сертыфікаце не выдае.

    4) вызначана, што ў выпадку, калі кошт тавару (работы, паслугі) на момант перадачы яго спажыўцу па падарункавым сертыфікаце ніжэй за намінальную цану сертыфіката, выдача здачы па падарункавым сертыфікаце не ажыццяўляецца, пры гэтым устаноўлены абавязак прадаўца забяспечыць магчымасць выкарыстання спажыўцом пакінутай сумы грашовых сродкаў на працягу тэрміну дзеяння сертыфіката.

    5) устаноўлена забарона на ўключэнне ў зацверджаны прадаўцом (выканаўцам, рэалізатарам) парадак рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) па падарункавым сертыфікатам умоў, якія скарачаюць тэрмін дзеяння сертыфіката ці спыняюць яго дзеянне да выканання прадаўцом (выканаўцам) сваіх абавязацельстваў у тэрміны, названыя ў падарункавым сертыфікаце.

    Дадзеная забарона ўсталявана ў сувязі з існуючай практыкай, якая парушае правы спажыўцоў, калі, напрыклад, для атрымання тавару па сертыфікаце неабходна да пэўнай даты актывізаваць сертыфікат на сайце рэалізатара, а ў выпадку нездзяйснення дадзенай працэдуры спажывец губляе права на атрыманне тавару (работы, паслугі) па падарункавым  сертыфікаце.

    6) вызначана, што па заканчэнні тэрміну, названага ў падарункавым сертыфікаце, прадавец (выканаўца) мае права адмовіць спажыўцу ў перадачы тавараў (выкананні работ, аказанні паслуг). Разам з тым прадавец (выканаўца) мае права падоўжыць тэрмін дзеяння падарункавага сертыфіката.

    Акрамя таго, Палажэннем устаноўлена, што да адносін, звязаных з рэалізацыяй тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг) па падарункавым сертыфікатам, прымяняецца заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

    Звяртаем увагу, што дзеянне Палажэння не распаўсюджваецца на адносіны па рэалізацыі тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) па падарункавым сертыфікатам, якія ўзніклі да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, г.зн. да 31 снежня 2018 г.
     

    Назад