×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Унесены змены ў Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў

20.11.2018

    14 лістапада 2018 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 824 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 і ад 22 лiпеня 2014 г. № 703", якая прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, а таксама ў Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання (далей - Правілы продажу), Палажэнне аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў (далей - Палажэнне), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2014 г. № 703.

    Правілы продажу і Палажэнне выкладзены ў новай рэдакцыі.

    Правіламі продажу прадугледжваецца:

    • права прадаўца самастойна вызначаць парадак і ўмовы продажу тавараў, ажыццяўлення грамадскага харчавання;

    • права прадаўца самастойна ўсталёўваць рэжым працы рознічных гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, рэжым працы без (па-за) гандлёвых аб'ектаў, за выключэннем рэжыма працы такіх аб'ектаў пасля 23.00 і да 7.00 (такі рэжым падлягае ўзгадненню з гарадскім, раённым выканаўчым камітэтам, мясцовай адміністрацыяй у г.Мінску);

    • права прадаўца спыняць працу касавых апаратаў, праграмных кас пасля заканчэння разлікаў з апошнім пакупніком;

    абавязак прадаўца бясплатна пагрузіць на транспартны сродак пакупніка, якое знаходзіцца каля гандлёвага аб'екта або на паркоўцы прадаўца, набытыя пакупніком буйнагабарытныя нехарчовыя тавары ці тавар, маса якога складае 25 і больш кілаграмаў;

    абавязак прадаўца прадаць пакупніку тавары па цане, паказанай на цэнніку;

    абавязак прадаўца ў крамах, павільёнах, аўталаўках, інтэрнэт-крамах пры ўказанні цаны харчовых прадуктаў, маса або аб'ём якiх складае менш (больш) 1 кілаграма або 1 літра, за выключэннем тавараў у пэўным наборы, алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, яйкі, а таксама іншых харчовых прадуктаў, маса або аб'ём якіх складае менш за 50 грамаў або 50 мілілітраў, дадаткова да інфармацыі аб цане тавараў паказваць на цэнніках, у іншых крыніцах інфармацыі аб цане тавараў, якія распаўсюджваюцца нявызначанаму колу асоб у такіх гандлёвых аб'ектах, на сайтах гэтых інтэрнэт-крам, цану такіх тавараў за 1 кілаграм або 1 літр;

    • забарону продажу непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў пнеўматычных пісталетаў, рэвальвераў і вінтовак, лукаў і арбалетаў, якія з'яўляюцца канструктыўна падобнымі са зброяй вырабамі, непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў - піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння;

    • асаблівасці продажу тытунёвых вырабаў, у тым ліку патрабаванні да афармлення пераліку тытунёвых вырабаў, абсталявання, у якім размяшчаюцца тытунёвыя вырабы, дэманстрацыі тытунёвых вырабаў і азнаямленню пакупніка са спажывецкімі ўласцівасцямі такіх вырабаў;

    пашырэнне пераліку месцаў продажу тэхнічна складаных тавараў бытавога прызначэння, аўдыёвізуальных твораў, ювелірных і іншых бытавых вырабаў са срэбра, механічных транспартных сродкаў, піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння I і II класаў небяспекі і інш.

     

    Палажэннем прадугледжваецца:

    • вызначэнне новых тэрмінаў «камбінаваны асартымент тавараў», «змешаны асартымент тавараў», «універсальны асартымент тавараў»;

    • вызначэнне асаблівасцяў распрацоўкі асартыментных пералікаў тавараў для пэўных відаў крам;

    права прадаўца вызначыць перыяд для вывучэння попыту на пэўныя тавары для ўключэння іх у асартыментны пералік, а для тавараў, попыт на якія носіць сезонны характар, у асартыментным пераліку тавараў ўказваць перыяд іх рэалізацыі;

    • пашырэнне пераліку выпадкаў, калі асартыментны пералік тавараў не патрабуецца.

     

    Акрамя таго, указанай пастановай ўносяцца змены ў Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156:

    • у пункт 9.6 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур унесены змены, якія прадугледжваюць ўзгадненне рэжыму працы рознічных гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, аб'ектаў бытавога абслугоўвання, гандлёвых цэнтраў і рынкаў пасля 23.00 і да 7.00 у рамках адной адміністрацыйнай працэдуры;

    • у пункт 9.10 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур унесены змены ў назву адміністрацыйнай працэдуры і пералік заяў для ўнясення звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь.

     

    Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання - з 21 лютага 2019 г.

     

    Назад


    Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

    Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

    Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

    Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

    For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»