×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У Мiнiстэрстве антыманапольнанага рэгулявання i гандлю адбылася рабочая сустрэча па пытаннях iнтэрнэт-рэкламы аб продажы аб'ектаý нерухомасцi фiзiчнымi асобамi

20.02.2020

    14 лютага 2020 г. у Мiнiстэрстве антыманапольнанага рэгулявання i гандлю адбылася рабочая сустрэча па пытаннях размяшчэння неналежнай iнтэрнэт-рэкламы аб продажы аб'ектаý (арэндзе) нерухомасцi. Тэмай для абмеркавання стала праблема размяшчэння «шэрымi маклерамi» рэкламы аб'ектаý нерухомасцi пад выглядам рэкламных аб'яý фiзiчных асоб аб продажы (арэндзе) сваiх аб'ектаý.

    У сустрэчы прынялi ýдзел прадстаýнiкi Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць», Саюза рыэлтарскiх арганiзацый, Асацыяцыi рэкламных арганiзацый, Асацыацыi камунiкацыйных и маркетынгавых агенцтваý, Асацыацыi iнтэрактыýнай рэкламы, а таксама iнтэрнэт-рэсурсаý, якiя спецыялiзуюцца на рэкламе аб'ектаý нерухомасцi.

    Беларускай асацыяцыяй «Нерухомасць» было прапанавана на заканадаýчым узроýнi ýрэгуляваць парадак размяшчэння iнтэрнэт-рэкламы аб продажы (арэндзе) аб'ектаý нерухомасцi фiзiчнымi асобамi, у прыватнасцi, усталяваць абавязак для ýладальнiкаý iнтэрнэт-рэсурсаý запатрабаваць ý такiх рэкламадаýцаý копii дакументаý, якiя пацвярджаюць iх права на рэкламуемыя аб'екты нерухомасцi.

    Даведачна:

    Распаýсюджванне на iнтэрнэт-рэсурсах рэкламы аб продажы (арэндзе) аб'ектаý нерухомасцi асобамi, якiя не з'яýляюцца ýласнiкамi такiх аб'ектаý, г. зн. фактычна незаконна ажыццяýляючымi рыэлтарскую дзейнасць, парушае патрабаваннi пункта 6, абзаца другога пункта 10 артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб рэкламе»

    Без названия.jpg
     

    Пры абмеркаваннi гэтай прапановы ýдзельнiкамi сустрэчы былi выказаны розныя пункты гледжання, а таксама прапанавана вырашаць праблему ý рамках самарэгулявання двух галiн – нерухомасцi i рэкламы. У праватнасцi, вырашана прадумаць механiзм супрацоýнiцтва (якi ý далейшым можа быць пакладзены ý аснову пагаднення памiж зацiкаýленымi) па абмене iнфармацыяй памiж iнтэрнэт-рэсурсамi i прафесiйнымi супольнасцямi ý сферы нерухомасцi ý мэтах выяýлення iнтэрнэт-рэкламы аб продажы (арэндзе) аб'ектаý нерухомасцi фiзiчнымi асобамi, якiя не з'яýляюцца ýласнiкамi такiх аб'ектаý.

    Па дасягнутай дамоýленсцi да 1 сакавiка 2020 г. удзельнiкамi сустрэчы ý мiнiстэрства будуць прадстаýлены адпаведныя прапановы i iнфармацыя, па вынiках аналiзу якiх будзе выпрацаваны алгарытм сумеснай працы па супрацьдзеяннi не толькi распаýсюджванню неналежнай iнтэрнэт-рэкламы аб'ектаý нерухомасцi, але i незаконнай дзейнасцi ý сферы продажу (арэнды) аб'ектаý нерухомасцi (пры неабходнасцi з удзелам Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i МУС Рэспблiкi Беларусь).

     

    Назад