×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі абмярковяны у МАРГ

10.11.2021

10 лістапада 2021 года адбылася сустрэча намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аксаны Канстанцінавіч і Аляксандар Црэвара, часовага паверанага ў справах Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы сербскі бок выказаў асаблівую зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і інвестыцый у гэту галіну.

Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у паглыбленні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам стварэння сумесных прадпрыемстваў па пастаўцы прадукцыі на рынкі трэціх краін.

Назад