×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Памятка спажыўцам паслуг таксі аб парадку накіравання ў МАРГ зваротаў у выпадку наяўнасці прэтэнзій да тарыфаў альбо якасці аказання паслуг таксі падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў

14.05.2019

    У мэтах павышэння эфектыўнасці маніторынгу выканання дыспетчарскімі службамі таксі і перавозчыкамі ўмоў Мемарандума аб гарантаванам узроўні тарыфаў на паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі (далей − Мемарандум), а таксама норм заканадаўства аб аўтамабільным транспарце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ) заклікае пасажыраў, якія лічаць, што да іх пры аказанні паслуг таксі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 г. (21-30 чэрвеня 2019 г.) былі ўжытыя недобрасумленныя тарыфныя ўмовы, паведамляць пра такія факты ў МАРГ для прыняцця мер у рамках кампетэнцыі міністэрства.

    Даведачна: Мемарандум аб гарантаванам ўзроўні тарыфаў на паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года падпісаны 2 лістапада 2018 г. паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрствам транспарту і камунікацый, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і прадстаўнікамі найбуйнейшых дыспетчарскіх службаў г. Мінска.

    Згодна з умовамі Мемарандума, у перыяд з 15 чэрвеня па 5 ліпеня 2019 г. узровень тарыфаў на паслугі таксі для насельніцтва г. Мінска не павінен перавышаць узровень, які дзейнічаў па стане на 1 красавіка 2019 г.

    Зварот у МАРГ па гэтым пытанні можа быць пададзены як з дапамогай электроннага звароту, так і пісьмовага звароту на паштовы адрас: 220030, г.Мінск, вул. Кірава, 8, корп.1.

    Пры гэтым для разгляду звароту па сутнасці ў абавязковым парадку павінна быць прадастаўлена наступная інфармацыя:

    1. кантактныя дадзеныя пасажыра:
    • прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца);
    • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
    • адрас электроннай пошты заяўнiка – пры падачы электроннаго звароту;
    • асабiсты подпiс грамадзянiна (грамадзян) – пры падачы пiсьмовага звароту.
       
    1. істота пытання: тлумачэнне, у чым канкрэтна выявілася парушэнне;
    2. дата, час, маршрут паездкі;
    3. дадзеныя пра перавозчыка (служба таксі, інфармацыйная сістэма);
    4. нумар дзяржаўнай рэгістрацыі (спецыяльны нумар) транспартнага сродку, у якім здзейснена паездка, а таксама марка (мадэль) аўтамабіля;
    5. наяўнасць інфармацыйнай эмблемы (лагатыпу), якая пазначае перавозчыка, які заключыў Мемарандум.
       

    Звяртаем увагу, што ўзровень тарыфаў на паслугі таксі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года гарантаваны ў дачыненні да дыспетчарскіх службаў таксі, якія падпісалі Мемарандум. Іншыя перавозчыкі аўтамабілямі таксі, у прыватнасці, якія прапануюць паслугі таксі «ад борта» у адпаведнасці з заканадаўствам фарміруюць тарыфы самастойна, узровень такіх тарыфаў нарматыўнымі прававымі актамі не абмежаваны.

    Даведачна: пералік дыспетчарскіх службаў таксі, якія падпісалі Мемарандум, размешчаны на афіцыйным сайце МАРГ.

    Транспартныя сродкі дыспетчарскіх службаў таксі - удзельнікаў Мемарандума будуць пазначаныя наступным лагатыпам:

    19 Логотип_Меморандум 1.jpg

    Назад


    Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

    Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

    Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

    Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

    For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»