×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

ПАДРЫХТАВАНЫ МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА БУХГАЛТАРСКАМУ ЎЛІКУ Ў ГАНДЛІ І ГРАМАДСКІМ ХАРЧАВАННІ

11.06.2021

    На аснове навукова-даследчай работы па распрацоўцы Метадычных рэкамендацый па дакументальнаму афармленню і ўліку таварных аперацый, складзе і ўліку выдаткаў на рэалізацыю ў арганізацыях гандлю і грамадскага харчавання МАРГ падрыхтаваны адпаведныя рэкамендацыі для суб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

    Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння адзінага падыходу ўліку таварных аперацый і дакументальнага афармлення ў арганізацыях гандлю і грамадскага харчавання з улікам развіцця форм і спосабаў гандлю, пашырэння спектру метадаў продажу тавараў, а таксама іншых змен, якія адбыліся за апошнія гады, у арганізацыі і ажыццяўленні гандлю і грамадскага харчавання.

    Метадычныя рэкамендацыі размешчаны ў раздзеле «Заканадаўства», рубрыка «Лакальныя прававыя акты МАРГ», яны ўступаюць у сілу з 8 ліпеня 2021 г.

    Назад