×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Падоўжаны маршруты руху пры перавозцы пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях

19.03.2021

    МАРГ прынята пастанова ад 16 сакавiка 2021 г. № 15 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2020 г. № 82».

    Пастанова падрыхтавана ў сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2021 г. № 19 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім устаноўлена, што да гарадскіх ліній адносяцца перавозкі ў межах горада Мінска, абласнога цэнтра і за іх межы, але не далей першай чыгуначнай станцыі, размешчанай за горадам-спадарожнікам.

    Пастанова падразумявае тэхнічныя карэкціроўкі маршрутаў руху цягнікоў гарадскіх ліній без змены тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях.

    Напрыклад, калі раней маршрут гарадскіх ліній заканчваўся ў г. Смалявічы (горад-спадарожнік г. Мінска), то зараз канчатковай станцыяй гарадскіх ліній у гэтым напрамку будзе станцыя Чырвоны Сцяг (наступная станцыя за г. Смалявічы).

    Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

    Назад