×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць онлайн-апытанне па інфармацыйнай бяспецы

10.09.2019

    З ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіцца онлайн-апытанне па інфармацыйнай бяспецы, мэта якога складаецца ў вызначэнні ўзроўню дасведчанасці насельніцтва аб базавых аспектах папярэджання супрацьпраўнай дзейнасці ў кіберпрасторы і выпрацоўцы эфектыўных падыходаў да прафілактычнай працы ў гэтай галіне.

    «Актыўная віртуалізацыя грамадства непасрэдна ўплывае на крымінальную статыстыку. У такіх умовах праваахоўнікам важна быць засяроджанымі не толькі на супрацьдзеянні злачыннасці, але і надаваць столькі ж увагі пытанням папярэджання злачынстваў, эфектыўнай прафілактычнай працы з насельніцтвам. Онлайн-апытанне дапаможа нам зразумець, якія крокі ў гэтым кірунку дазволяць дамагчыся найлепшага выніку», –  адзначае начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Вадзім Усціновіч.

    Прайсці апытанне можна па спасылцы на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

    Назад