×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Адбылася рабочая паездка Аксаны Канстанціновіч у горад Брэст

23.10.2020

    Сёння намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аксана Канстанціновіч прыняла ўдзел у пасяджэнні Брэсцкага гарвыканкама, правяла асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб у г. Брэсце, а таксама рабочую сустрэчу на прадпрыемстве ААТ «Продтовары».

    Падчас асабістага прыёму ў Брэсцкім гарвыканкаме намеснік Міністра адказала на пытанні прадстаўнікоў розных арганізацый, якія датычацца цэнаўтварэння, працэдур дзяржаўных закупак, арганізацыі кірмашоў, закладкі прадукцыі ў стабілізацыйныя фонды на міжсезонны перыяд. Акрамя таго, з прадстаўнікамі гарвыканкама былі абмеркаваны некаторыя аспекты абароны правоў спажыўцоў, у тым ліку на фоне актыўнага развіцця анлайн-гандлю, і, як следства, росту колькасці скаргаў пакупнікоў на ўладальнікаў інтэрнэт-крам.

    Працяг навіны па спасылцы.

    Назад