×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Аб уключэнні ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь пры ажыццяўленні гандлю з выкарыстаннем замежных інтэрнэт-крамах (і) або замежных інтэрнэт-пляцовак

22.11.2021

Уключэнне ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь звестак аб дзейнасці суб'ектаў гаспадарання – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць гандаль з выкарыстаннем замежнай інтэрнэт-крамы Wildberries, не патрабуецца на падставе наступнага.

Асноўныя патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 г. № 128-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання» і Правіламі продажу тавараў пры ажыццяўленні дыстанцыйнага гандлю, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2009 г. № 31 (у частцы рознічнага гандлю).

Даведачна:

Згодна з пунктам 1 артыкула 67 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» нарматыўныя прававыя акты маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі дзеянне нарматыўных прававых актаў у прасторы не абмежавана гэтымі нарматыўнымі прававымі актамі, нарматыўныя прававыя акты мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў - на адпаведнай тэрыторыі.

Пры гэтым заканадаўства аб гандлі не змяшчае забарон на ажыццяўленне суб'ектамі гаспадарання - рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь дзейнасці па рэалізацыі тавараў за межамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з выкарыстаннем замежных інтэрнет-магазінаў або замежных інтэрнет-пляцовак.

Адначасова ў адпаведнасці з падпунктам 2.3 пункта 2 артыкула 2 Закона № 128-З яго дзеянне не распаўсюджваецца на адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем знешнегандлёвай дзейнасці.

Даведачна:

Згодна з пунктам 1 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 г. № 347-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці»:

  • знешнегандлёвая дзейнасць – дзейнасць па ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі, і (або) паслугамі, і (або) аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці (падпункт 1.3);

  • знешні гандаль таварамі – імпарт і (або) экспарт тавараў (падпункт 1.6);
  • экспарт тавару – вываз тавару з мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі за яе межамі (падпункт 1.25).

Зыходзячы з выкладзенага, дзеянне Закона № 128-З і вышэйзгаданых Правіл распаўсюджваецца на адносіны паміж пакупнікамі і суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць дыстанцыйны гандаль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайтах https://by.wildberries.ru і https://wildberries.ru, інтэрнэт-крама Wildberries належыць суб'екту Расійскай Федэрацыі – таварыству з абмежаванай адказнасцю «Вайлдберыз» (АДРН 1067746062449, IНП 7721546864 г. Падольск, вёска Каледзіна, тэрыторыя Індустрыяльнага парка Каледзіна, д. 6, стар. 1).

Акрамя таго, паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ўказанай інтэрнэт-крамы ў раздзеле «Правілы продажу тавараў у інтэрнэт-краме Wildberries», заключэнне дагавораў куплі-продажу тавараў у дадзенай інтэрнэт-краме ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.

Такім чынам, фактычна дагаворы на набыццё тавараў ва ўказанай інтэрнэт-краме заключаюцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Улічваючы выкладзенае, мяркуем, што дзейнасць, звязаная з продажам тавараў праз замежную інтэрнэт-краму Wildberries, мае прыкметы знешнегандлёвай дзейнасці і не рэгулюецца нормамі Закона № 128-З.

Такім чынам, уключаць у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь звесткі аб такой дзейнасці, у тым ліку аб замежнай інтэрнэт-краме Wildberries, не патрабуецца.

Тлумачэнне па дадзеным пытанні таксама размешчана на афіцыйным сайце МАРГ у раздзеле «Дзейнасць/Рэгуляванне гандлю/Пытанні іадказы».

Назад