Аб сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь
12 сакавіка 2019 г. у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адбылася сустрэча Міністра Уладзіміра Калтовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Арменам Гевандзянам.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, адзначаны патэнцыял у далейшай інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, нарошчванні ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй.
Уладзімір Калтовіч праінфармаваў Армена Гевандзяна аб ключавых кірунках працы МАРГ, а таксама падкрэсліў эфектыўнасць наладжанага ўзаемадзеянні з армянскімі калегамі па пытаннях антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі як на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі, так і ў рамках падпісанага міжведамаснага мемарандума.
Па выніках сустрэчы бакі запэўнілі адзін аднаго ў прыхільнасці далейшаму развіццю двухбаковых адносін.