×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Аб стварэнні галіновай лабараторыі антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю

29.11.2018

    Cа студзеня 2019 года пачне сваю працу галіновая лабараторыя антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю (далей - галіновая лабараторыя), утвораная на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт».

    Галіновая лабараторыя створана з мэтай правядзення навуковых даследаванняў у галіне антыманапольнага, цэнавага рэгулявання і рэгулявання ў галіне гандлю, забеспячэння трывалай навуковай базы для прыняцця рашэнняў па найбольш актуальным пытанням у гэтых сферах.

    У якасці асноўных напрамкаў дзейнасці галіновай лабараторыі вызначаны:

    • даследаванне праблем у вобласці ўдасканалення нацыянальнага і міжнароднага канкурэнтнага права, антыманапольнага і цэнавага рэгулявання;
    • даследаванне праблем у галіне нацыянальнай канкурэнтнай, антыманапольнай, цэнавай і гандлёвай палітыкі;
    • абгрунтаванне прыярытэтаў развіцця антыманапольнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь.
       

    Да выканання навукова-даследчых работ у рамках галіновай лабараторыі будуць прыцягвацца выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, а таксама супрацоўнікі МАРГ. З аднаго боку, гэта дазволіць забяспечыць глыбокае навуковае суправаджэнне вырашэння актуальных праблем у сферы антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю, а з другога боку - узмацніць практычную накіраванасць падрыхтоўкі спецыялістаў.

    Функцыянаванне галіновай лабараторыі будзе спрыяць распрацоўцы новых, навукова абгрунтаваных методык і інструментаў рэалізацыі антыманапольнай і цэнавай палітык, павышэнню канкурэнтаздольнасці як прадпрыемстваў, так і эканомікі Рэспублікі Беларусь у цэлым.

    З палажэннем аб галіновай лабараторыі можна азнаёміцца, прайшоўшы па спасылцы.

    Назад


    Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

    Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

    Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

    Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

    For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»