×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Аб прыняцці пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2019 г. № 9 "Аб цэнах на прыродны газ»

12.02.2019

    Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 28 студзеня 2019 г. № 9 «Аб цэнах на прыродны газ» (далей – пастанова № 9), згодна з якой на 2019 г. вызначаны цэны на прыродны газ за 1000 куб. м без ПДВ для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі.

    За кошт паступовай ліквідацыі перакрыжаванага субсідзіравання (у 2019 г. цана на газ прыродны для насельніцтва павялічана на 25,6%), зніжэння выдаткаў і аптымізацыі выдаткаў з прыбытку ад рэалізацыі прыроднага газу газазабеспячальных арганізацый сфармавалася магчымасць прыняць рашэнне аб знiжэннi цэн на прыродны газ для арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

    Так, у мэтах забеспячэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на рынку ЕАЭС і трэціх краін цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў зніжаны з 550,49 руб. (у 2018 годзе) да 533,72 руб. (пры курсе беларускага рубля да даляра ЗША на 1 студзеня 2019 г. у памеры 2,1598: 1) або ў доларавым эквіваленце – з 275, 87 да 247,12 долл.США за 1000 куб. м адпаведна.

    Таксама пастановай № 9 прадугледжана дадатковае паніжэнне дыферэнцыраваных цэн на прыродны газ для асобных энергаёмістых груп спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі з 185,245 да 180 долл.США за 1000 куб. м (у эквіваленце), у тым ліку для вытворцаў гародніны абароненага грунту, цэменту, сценавых блокаў, цэглы, чарапіцы і іншых будаўнічых вырабаў з абпаленай гліны, керамічных пакрыццяў і пліт, гаспадарчых керамічных вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў, не ўключаных у іншыя групоўкі, іншых асноўных неарганічных хімічных рэчываў, паперы і кардона, гафрыраванай паперы і кардона, папяровай і кардоннай тары.

    Для астатніх груп спажыўцоў дыферэнцыраваныя цэны на прыродны газ захаваны на ўзроўні 2018 года (у доларавым эквіваленце).

    Пастанова № 9 распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2019 г.

     

     

     

    Назад