×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Аб прыняцці пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2018 г. № 84 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2017 г. № 12»

05.12.2018

    Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 27 лістапада 2018 г. № 84 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2017 г. № 12», якая прадугледжвае ўстанаўленне новых тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання.

    Даведачна: ў цяперашні час паслугі электрасувязі і паштовай сувязі з'яўляюцца сацыяльна значнымі, тарыфы на іх рэгулююцца дзяржавай.

    Нягледзячы на мерапрыемствы, якія праводзяцца аператарамі сувязі па зніжэнні сабекошту паслуг, аказанне паслуг тэлефоннай і паштовай сувязі на сеняшні дзень з'яўляецца стратным. Узровень кампенсацыі насельніцтвам паслуг тэлефоннай сувязі не перавышае 90%, паштовай сувязі – 85%. У гэтай сувязі прынятае рашэнне аб павышэнні тарыфаў з'яўляецца крокам да выхаду на поўную акупнасць дадзеных паслуг.

    Тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павялічацца ў наступных памерах:

    • абанементная плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб - на 27 капеек;
    • пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб - на 0,05 капейкі за хвіліну;
    • пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні - на 0,1 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,11 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
       

    Павышэнне тарыфаў да дзеючага ўзроўню складзе ад 7,3 да 9,6%.

    Даведачна: папярэдні раз тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі павялічваліся ў снежні 2015 г., з красавіка 2016 г. была павялічана стаўка ПДВ на паслугі сувязі.

    Тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб павялічацца ў наступных памерах:

    • перасылка простай паштовай карткі, пісьма, бандэролі вагай да 20 грам - на 6 капеек або на 14,3%;
    • перасылка кожных наступных 20 грам паштовых адпраўленняў - на 1 капейку або на 33,2%.
       

    Павышэнне тарыфаў на паштовыя паслугі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжана ў тых жа памерах.

    Даведачна: папярэдні раз тарыфы на паштовыя паслугі павялічваліся ў сакавіку 2017 г.

    Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 16 снежня 2018 г.

    Разам з тым, у рамках падрыхтаванага праекта Закона «Аб натуральных манаполіях» МАРТ прапанавана выключыць паслугі электрасувязі і паштовай сувязі са сфер натуральных манаполій. Гэта азначае адмену прамога цэнавага рэгулявання і развіццё канкурэнцыі ў гэтых сферах.

     

     

    Назад