Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Аб парадку складання разліку памеру ўзнагароджання арганізатара па дагавору камісіі
09.04.2019
Падзяліцца
У развіццё Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2019 г. № 40 «Аб дзяржаўных закупках медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання» Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 29 сакавіка 2019 г. № 211 «Аб парадку складання разліку памеру ўзнагароджання арганізатара па дагавору камісіі» (далей – пастанова).
Пастановай вызначаны парадак складання разліку памеру ўзнагароджання арганізатара па дагавору камісіі, які заключаецца паміж заказчыкамі і арганізатарамі пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак медыцынскіх вырабаў, запасных частак да іх, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання.
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 10 красавіка 2019 г.