×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У мэтах забеспячэння права спажыўца на поўную і дакладную інфармацыю аб тавары паводле змен, занесеных у пункт другой артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”, спажыўцу павінна прадастаўляцца інфармацыя аб краіне паходжання тавару.

Інфармацыя аб краіне паходжання прадастаўляецца спажыўцу ў дачыненні да тавару, які выраблены ў краіне, якая не супадае з месцам знаходжання вытворцы (да прыкладу, краіна знаходжання вытворцы - Германія, краіна паходжання тавару - Кітай), незалежна ад віду тавару.