Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Заканадаўствам вызначана, што спажывец мае права на абмен і вяртанне тавару належнай якасці. Ці абавязаны ў такім выпадку спажывец прад'яўляць такое патрабаванне прадаўцу тавару ў пісьмовай форме (напрыклад, пісаць заяву)?
Пытанне:

Адказ:
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 28 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў» (далей – Закон) спажывец мае права на працягу чатырнаццаці дзён з моманту перадачы яму нехарчовага тавару, калі больш працяглы тэрмін не абвешчаны прадаўцом, у месцы набыцця ці іншых месцах, абвешчаных прадаўцом, вярнуць тавар належнай якасці ці абмяняць яго на аналагічны тавар іншых памеру, формы, габарыту, фасону, расфарбоўкі або камплектацыі, зрабiўшы ў выпадку розніцы ў кошце неабходны пераразлік з прадаўцом.
Артыкул 28 Закона, якi рэгулюе парадак рэалізацыі права спажыўца на абмен і вяртанне тавару належнай якасці, не прадугледжвае абавязак спажыўца пры скасаванні дагавора рознiчнага куплi-продажу тавару належнай якасці прад'яўляць такое патрабаванне ў пісьмовай форме (пісаць заяву прадаўцу аб вяртанні грашовых сродкаў, выплачаных за тавар). Таксама ў Законе адсутнічаюць нормы, якія абавязваюць прадаўца запатрабаваць заяву ў спажыўца ў разгляданым выпадку.