×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Ці мае права прадавец па патрабаванню спажыўца ажыццявіць абмен альбо вяртанне тавару, які ўваходзіць у Пералік нехарчовых тавараў належнай якасці не падлягаючых абмену і вяртанню, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 г. № 778 (далей - Пералiк)?

Адказ:

Згодна з артыкулам 28 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. №90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў» (далей - Закон) спажывец мае права на працягу чатырнаццаці дзён з моманту перадачы яму тавару, калі больш працяглы тэрмін не абвешчаны прадаўцом, у месцы набыцця ці іншых месцах, абвешчаных прадаўцом, вярнуць тавар належнай якасці ці абмяняць яго на аналагічны тавар, ажыццявіўшы ў выпадку розніцы ў кошце неабходны пераразлік з прадаўцом. Патрабаванне спажыўца аб абмене цi вяртаннi тавару падлягае задавальненню, калі тавар не быў ва ўжыванні, захаваны яго спажывецкія ўласцівасці, тавар не ўваходзіць у Пералік.

Такім чынам, з Закона вынікае, што не падлягаюць абмену і вяртанню тавары належнай якасці, уключаныя ў Пералiк.

Даведачна:

У Пералік уключаны 33 групы тавараў. У той жа час некаторыя з іх можна вярнуць, калі тавар запакаваны ў герметычную (вакуумную) спажывецкую ўпакоўку або ў спажывецкую ўпакоўку, якая забяспечвае магчымасць ўсталяваць, што гэты тавар не быў ва ўжыванні (т.ч. спажывец, які набыў такі тавар, не распячатваў упакоўку, у якой яго набыў).

Разам з тым, прадавец можа прыняць на сябе дадатковы абавязак (артыкул 7 і 288 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і ажыццявіць абмен або вяртанне спажыўцу тавару, уключанага ў Пералiк. Пры гэтым варта ўлічваць, што гэта права прадаўца, але не яго абавязак.