×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

З 1 сакавіка 2015 г. прадстаўленне заяў аб унясенні звестак у ДзІР «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» (далей – Рэестр бытавых паслуг) можа ажыццяўляцца таксама ў электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг.

Прадстаўленне заяў аб унясенні звестак у Рэестр бытавых паслуг з'яўляецца электроннай паслугай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (далей - ААІС), плата за аказанне якой, у адпаведнасці з пунктам 2.5. пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 371 «Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», не спаганяецца.

Карыстальнік адзінага партала электронных паслуг пры падачы заяў у электронным выглядзе атрымлівае шэраг пераваг у параўнанні з заявамі, прадстаўленымі на папяровым носьбіце: 

  • магчымасць падачы заяў у любы час на працягу сутак і атрымання пацверджання аб прыёме заявы парталам;
  • магчымасць азнаёміцца са сваімі раней створанымі аб'ектамі бытавога абслугоўвання;
  • зніжэнне выдаткаў працоўнага часу, звязаных з наведваннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. 

Для здзяйснення названай працэдуры неабходна наяўнасць у юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка ключа электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), выдадзенага Рэспубліканскім цэнтрам па засведчанні (РЦЗ) Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь (ДзяржСКАК).

Згодна з арт. 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе» сертыфікаты адкрытых ключоў, выдадзеныя ў ДзяржСКАК, абавязковыя да прымянення пры абарачэнні электронных дакументаў ва ўсіх дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, а таксама ў іншых інфармацыйных сістэмах, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджанне і (або) прадастаўленне якой абмежавана.

Такім чынам, усе сертыфікаты адкрытых ключоў, выдадзеныя РЦЗ, абавязковыя да прымянення, у тым ліку і ў дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».

Падрабязную інфармацыю аб рабоце Рэспубліканскага цэнтра па засведчанні і атрыманні электроннага лічбавага подпісу можна знайсці на сайце www.pki.by.

Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»