Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Справаздача аб правядзенні рэкламнай гульні
Прадастаўленне справаздачы аб правядзенні рэкламнай гульні ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю
Арганізатар на працягу трыццаці дзён пасля заканчэння рэкламнай гульні абавязаны прадставіць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю (220030, г. Мінск, вул. Кірава, 8/1) справаздачу аб яе правядзенні.
Пры адпраўленні справаздачы аб правядзенні рэкламнай гульні па пошце датай яе прадстаўлення лічыцца дата адпраўкі заказнога пісьма разам з вопісам прыкладзеных дакументаў.
У справаздачы аб правядзенні рэкламнай гульні павінны быць адлюстраваны:
- звесткі аб месцы і даце складання справаздачы;
- звесткi аб арганiзатары – найменне і месца знаходжання арганізацыі (прадстаўніцтва замежнай арганізацыі) або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, уліковы нумар плацельшчыка;
- звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні;
- тэрмін пачатку і заканчэння рэкламнай гульні;
- звесткі пра колькасць удзельнікаў рэкламнай гульні;
- звесткі аб поўным або частковым розыгрышы прызавога фонду;
- прозвішча, ініцыялы пераможцы (пераможцаў), звесткі аб яго (іх) выйгрышы, у тым ліку аб выдачы выйгрышу;
- звесткі аб парушэннях, дапушчаных у ходзе рэкламнай гульні, і іх наступствах (пры наяўнасцi адпаведных парушэнняў);
- звесткі аб скаргах, якія паступілі арганізатару або камісіі (пры наяўнасцi адпаведных скаргаў), i вынiках iх разгляду;
- звесткі аб назве і даце выхаду друкаванага сродку масавай інфармацыі, у якім апублікаваны правілы правядзення рэкламнай гульні і звесткі аб выніках правядзення рэкламнай гульні.
У справаздачы могуць утрымлівацца па жаданні арганізатара і іншыя звесткі, якія адносяцца да правядзення рэкламнай гульні.
Да справаздачы прыкладаюцца копіі публікацый правілаў правядзення рэкламнай гульні і звестак аб выніках правядзення рэкламнай гульні.