×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У мэтах змяншэння колькасці адмоў у прыняцці заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламных гульняў Мiнicтэрства інфармуе арганізатараў рэкламных гульняў аб тыповых памылках, якія дапускаюцца пры падрыхтоўцы дакументаў, што падаюцца для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры «Дзяржаўная рэгістрацыя рэкламнай гульні з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні».

Згодна з патрабаваннямі пункта 6 Палажэння аб правядзенні рэкламных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2003 г. № 51 (далей – Палажэнне), і падпункта 9.1 пункта 9 Пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 17 лютага 2012 г. № 156 (далей – Пералiк), для дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні арганізатар прадстаўляе ў Мiнicтэрства наступныя дакументы:

  • заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні;
  • правілы правядзення рэкламнай гульні, зацверджаныя арганізатарам, у двух экзэмплярах;
  • завераную арганізатарам копію дагавора, заключанага з выканаўцам работ і (або) паслуг, вызначаных у складзе прызавога фонду, альбо таварна-транспартнай накладной, таварнай накладной, плацёжнага даручэння, прыходных касавых ордэраў, касавага чэка, выпіску банка аб наяўнасці грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку для захоўвання прызавога фонду ў беларускіх рублях, адкрытым арганізатарам у банку (далей – спецыяльны рахунак), і (або) іншы дакумент (яго копію), які пацвярджае завяршэнне фармiравання прызавога фонду;
  • дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю рэкламнай гульні.

Даведачна:

У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння і падпунктам 9.1 пункта 9 Пераліку Мiнicтэрства ажыццяўляе адміністрацыйную працэдуру «Дзяржаўная рэгістрацыя рэкламнай гульні з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні».

У сілу артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» пры разглядзе заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні Мiнicтэрствам прымаецца адно з наступных адміністрацыйных рашэнняў:

  • аб адмове ў прыняцці заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні;
  • аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры;
  • аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.

Згодна з пунктам 5 артыкула 17 названага Закона i пунктам 10 Палажэння:

  • рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні прымаецца на працягу трох рабочых дзён з дня рэгістрацыі такой заявы;
  • рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні або адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры ажыццяўляецца на працягу пятнаццаці дзён з дня рэгістрацыі заявы.

Тыповыя памылкі пры падачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні.

  • Непрадстаўленне ў Міністэрства дакументаў, якія пацвярджаюць фарміраванне прызавога фонда рэкламнай гульні.

Так, патрабаванні да фарміравання прызавога фонду рэкламнай гульні ўстаноўлены пунктам 9 Палажэння.

Ніжэй прадстаўлена інфармацыя аб тым, якія дакументы пацвярджаюць фарміраванне прызавога фонду рэкламнай гульні і павінны быць прадстаўлены ў Міністэрства.

Дакументы аб фарміраванні прызавога фонду

Прызавы фонд рэкламнай гульні фарміруецца арганізатарам рэкламнай гульні Дакументы, якія пацвярджаюць фарміраванне прызавога фонду рэкламнай гульні
Грашовымі сродкамі Выпіска з банка аб наяўнасці грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку арганізатара
Таварамі Накладныя аб атрыманні арганізатарам рэкламнай гульні тавараў і аплатныя дакументы аб аплаце тавараў
Таварамі ўласнай вытворчасці, якія маюць абмежаваны тэрмін прыдатнасці Выпіска з банка аб наяўнасці грашовых сродкаў на вытворчасць такіх тавараў на спецыяльным рахунку арганізатара рэкламнай гульні
Працамі і паслугамі Дамова паміж арганізатарам і выканаўцамі работ і паслуг і аплатныя дакументы аб аплаце работ і паслуг альбо дагавор паміж арганізатарам і выканаўцамі работ і паслуг і выпіска з банка аб наяўнасць грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку арганізатара. Калі арганізатар рэкламнай гульні сам аказвае работы і паслугі – дакументы, якія пацвярджаюць, што арганізатарам у рамках яго дзейнасці будуць выкананы або аказаны работы і паслугі (напрыклад, загад і да т.п.)

Прызавы фонд рэкламнай гульні фарміруецца зацікаўленай асобай рэкламнай гульні: Дакументы, якія пацвярджаюць фарміраванне прызавога фонду рэкламнай гульні
Грашовымі сродкамі Аплатныя дакументы аб пераліку зацікаўленай асобай грашовых сродкаў арганізатару рэкламнай гульні і выпіска з банка аб наяўнасці грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку арганізатара
Таварамі Накладныя аб атрыманні тавараў (у выпадку, калі зацікаўленая асоба перадае тавары) альбо накладныя і аплатныя дакументы аб аплаце тавараў, а таксама аплатныя дакументы аб пераліку зацікаўленым асобай грашовых сродкаў арганізатару (у выпадку калі зацікаўленая асоба пералічвае арганізатару грашовыя сродкі на аплату тавараў, якія ўваходзяць у склад прызавога фонду рэкламнай гульні)
Працамі і паслугамі Дамова і аплатныя дакументы аб аплаце работ і паслуг альбо выпіска з банка аб наяўнасці грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку арганізатара рэкламнай гульні, а таксама аплатныя дакументы аб пераліку зацікаўленым асобай грашовых сродкаў арганізатару рэкламнай гульні.
  • Непрадстаўленне ў Міністэрства арыгінала плацежнага даручэння, які пацвярджае факт аплаты дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю рэкламнай гульні (у тым ліку прадстаўленні копіі названага плацежнага даручэння без арыгінальнага штампа банка і подпісы адказнага выканаўцы).

Згодна з абзацам другім пункта 6 артыкула 287 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь факт выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі, асобнікам плацежнай інструкцыі, складзенымі на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.

  • Змешванне паняццяў арганізатара рэкламнай гульні і зацікаўленай асобы.

Арганізатарам рэкламнай гульні і зацікаўленай асобай не можа быць адзін і той жа суб'ект гаспадарання, так як згодна з пунктам 2 Палажэння:

арганізатар рэкламнай гульні – гэта арганізацыя ці індывідуальны прадпрымальнік, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і (або) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) ці аказваюць паслугі па арганізацыі і правядзенні рэкламных гульняў на падставе дагавора;

зацікаўленая асоба – арганізацыя або фізічная асоба, якія не з’яўляюцца арганізатарам рэкламнай гульні, але ўдзельнічаюць у фарміраванні прызавога фонду рэкламнай гульні шляхам ўнясення ў яго грашовых сродкаў і (або) iншай маёмасцi, выканання работ і (або) аказання паслуг на ўмовах распаўсюджвання рэкламы пра іх, аб іх таварах (работах, паслугах).

Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»