×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Якая інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўцоў рэкламы, у тым ліку ўдзельнікаў рэкламнай гульні, пры правядзенні розыгрышу рэкламнай гульні ў эфіры тэлевізійнай праграмы?

Адказ:

Згодна з часткай другой пункта 13 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2003 г. № 51 «Аб правядзенні рэкламных гульняў у Рэспубліцы Беларусь» (далей – Указ) пры правядзенні розыгрышу рэкламнай гульні ў эфіры тэлевізійных праграм арганізатар абавязаны забяспечыць наяўнасць гукавой інфармацыі аб назве рэкламнай гульні, аб умовах удзелу ў гульні, аб кошце тавараў (работ, паслуг), якія стымулююцца да рэалізацыі дадзенай гульнёй. Акрамя таго, у перыяд усяго эфіру інфармацыя размяшчаецца спосабам «бягучага радка», якая павінна ўтрымліваць умовы ўдзелу ў гульні, тэрміны яе правядзення, кошт тавараў (работ, паслуг), якія стымулююцца да рэалізацыі дадзенай гульнёй, механізм правядзення розыгрышу, папераджальны надпіс «Тэлефанаваць адказным за аплату званкоў» або «Тэлефанаваць паўналетнім», нумар пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні, дату прыняцця рашэння аб яго выдачы і найменне органа, які выдаў такое пасведчанне, крыніца інфармацыі аб гэтай гульні, тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні, а таксама іншую інфармацыю.

Мяркуем, што патрабаванні прыведзенай нормы Указа будуць належна выкананы, калі пры правядзенні розыгрышу рэкламнай гульні ў эфіры тэлевізійнай праграмы забяспечваецца:

  • агучванне інфармацыі аб (пра): 

- найменне рэкламнай гульні;

- умовах удзелу ў гульні;

- кошце тавараў (работ, паслуг), якія стымулююцца да рэалізацыі рэкламнай гульнёй (г. зн., напрыклад, аб кошце тавараў, рэалізаваных удзельнікам рэкламнай гульні ў рамках яе правядзення).

  • прадастаўленне спосабам «бягучага радка» інфармацыі пра (аб): 

- умовах удзелу ў гульні;

- тэрмінах яе правядзення;

- кошце тавараў (работ, паслуг), якія стымулююцца да рэалізацыі рэкламнай гульнёй (г. зн., напрыклад, аб кошце тавараў, рэалізаваных удзельнікам рэкламнай гульні ў рамках яе правядзення);

- механізме правядзення розыгрышу;

- нумары пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламнай гульні, дату прыняцця рашэння аб яго выдачы і найменне органа, які выдаў такое пасведчанне;

- крыніцы інфармацыі аб гэтай гульні;

- тэлефоне для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні;

- папераджальным надпісу «Тэлефанаваць адказным за аплату званкоў» або «Тэлефанаваць паўналетнім».

Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»