×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Ці дапускаецца рэклама нікацінавай базы, базавай асновы і араматызатараў для электронных цыгарэт?

Адказ:

У адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 новай рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў» рэклама вадкасцяў для электронных сістэм курэння (за выключэннем рэкламы, якая размяшчаецца на сайтах іх вытворцаў і імпарцёраў у нацыянальным сегменце глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт) забароненая.

Згодна з пунктам 37 Палажэння аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, вадкасцяў для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28 (далей – Дэкрэт № 28), пад вадкасцямі для электронных сістэм курэння разумеюцца рэчывы, якія знаходзяцца ў вадкім стане (у тым ліку іх сумесі, якія змяшчаюць прапiленглiколь, гліцэрын, нікацін, харчовыя араматызатары, харчовыя фарбавальнікі), прызначаныя для выкарыстання ў электронных сістэмах курэння.

Такім чынам, араматызатары і так званыя асновы (базы) для электронных цыгарэт, якія знаходзяцца ў вадкім стане, адносяцца да вадкасцяў для электронных сістэм курэння і іх рэклама забараняецца (за выключэннем рэкламы, якая размяшчаецца на сайтах іх вытворцаў і імпарцёраў у нацыянальным сегменце глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт).