×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Ці забаронена заканадаўствам размяшчэнне сюжэтаў, якія не з’яўляюцца рэкламнымі: асабістыя віншаванні з святамі (дзень нараджэння), падзеямі ў жыцці (заканчэнне універсітэта) і г.д.?

Адказ:

У адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 г. № 225-З «Аб рэкламе» пад сродкам вонкавай рэкламы разумеецца тэхнічны сродак, які спецыяльна прызначаны і выкарыстоўваецца альбо спецыяльна не прызначаны, але выкарыстоўваецца для размяшчэння (распаўсюджвання) вонкавай рэкламы, за выключэннем транспартнага сродку.

Такім чынам, заканадаўства аб рэкламе прадугледжвае выкарыстанне сродкаў вонкавай рэкламы выключна ў мэтах размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы, у тым ліку сацыяльнай.

Выкарыстанне названых сродкаў у іншых мэтах, у тым ліку для размяшчэння інфармацыі нерэкламнага характару, не прадугледжваецца.