×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Аб таварах, якія стымулююцца рэкламнай гульнёй.

Згодна абзацам сёмаму і восьмаму пункта 7 Палажэння аб правядзенні рэкламных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2003 г. № 51 «Аб правядзенні рэкламных гульняў ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – Палажэнне), правілы правядзення рэкламнай гульні, акрамя іншага, павінны змяшчаць:
  • найменне тавараў (работ, паслуг) або іх груп, у мэтах стымулявання рэалізацыі якіх праводзіцца рэкламная гульня;
  • умовы, пры выкананні якіх фізічная асоба становіцца удзельнікам рэкламнай гульні.
Калі для ўдзелу ў рэкламнай гульні неабходна набыць канкрэтны тавар і любыя тавары у пэўным гандлёвым аб'екце на пэўную суму з абавязковым набыццём пэўнага тавару, цi з'яўляецца ўмова ўдзелу ў рэкламнай гульні аб набыцці тавараў на пэўную суму дадатковай умовай?

Адказ:

У Палажэннi адсутнічаюць такія паняцці, як асноўныя ці дадатковыя ўмовы ўдзелу ў рэкламнай гульні. Палажэннем прадугледжаны ўмовы, пры выкананні якіх фізічная асоба становіцца удзельнікам рэкламнай гульні.

У дадзеным выпадку для ўдзелу ў рэкламнай гульні неабходна:

  • набыць канкрэтны тавар;
  • набыць у гандлёвым аб'екце тавараў на пэўную суму.

Пры гэтым абедзве ўмовы з'яўляюцца абавязковымі для таго, каб фізічная асоба стала ўдзельнікам рэкламнай гульні. Невыкананне хоць бы адной ўмовы азначае, што фізічная асоба ў цэлым не выканала ўмовы ўдзелу ў рэкламнай гульні і не можа стаць яе ўдзельнікам.

У прыведзеным прыкладзе таварамі, у мэтах стымулявання рэалізацыі якіх праводзіцца рэкламная гульня, з'яўляюцца як канкрэтныя тавары, так і іншыя (любыя) тавары, якія рэалізуюцца ў гандлёвым аб'екце, так як адной з умоў удзелу ў рэкламнай гульні з'яўляецца набыццё тавараў на пэўную суму, г. зн. рэкламнай гульнёй стымулюецца набыццё не толькі канкрэтнага тавару, але і любога тавару ў гэтай гандлёвай арганізацыі.

Улічваючы выкладзенае ў правілах правядзення рэкламнай гульні ў сітуацыі, якая разглдаецца ў пункце аб назве тавару або іх груп, у мэтах стымулявання рэалізацыі якіх праводзіцца рэкламная гульня, неабходна ўказваць, што рэкламная гульня праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі тавараў у гандлёвым аб'екце, а таксама пералічваць назвы тых тавараў, набыцце якіх з'яўляецца абавязковым для ўдзелу ў рэкламнай гульні.

Акрамя таго, звяртаем увагу, што згодна з патрабаваннямі пункта 12 Палажэння з пачатку рэкламнай гульні і да даты правядзення розыгрышу забараняецца павышаць цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугі), для стымулявання рэалізацыі якіх арганізуецца дадзеная гульня, у тым ліку шляхам адмены скідак на іх.

Парушэнне названага патрабавання Палажэння цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 2 артыкула 12.15 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры:

  • ад дзесяці да двухсот базавых велічынь - на індывідуальнага прадпрымальніка;
  • ад дваццаці да пяцісот базавых велічынь - на юрыдычную асобу.

У гэтай сувязі Міністэрства рэкамендуе арганізатарам рэкламных гульняў планаваць правядзенне такіх мерапрыемстваў з улікам прыведзенай нормы Палажэння, старанна ацэньваючы магчымасць захавання нязменнасці кошту на тавары, набыццё якіх з'яўляецца умовай удзелу ў рэкламнай гульні.