×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Колькі шыльд для абазначэння арганізацыі або гандлёвага аб'екта можа размяшчацца на будынку (збудаванні) без атрымання дазволу?

Адказ:

У адпаведнасці з пунктам 1 дадатку 10 да Палажэння аб парадку размяшчэння сродкаў вонкавай рэкламы, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 1497, шыльда, якая адпавядае крытэрам, прадугледжаным абзацам трэцiм пункта 2 названага Палажэння (за выключэннем шыльды, якая размяшчаецца на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх тэрыторыях і ў зонах іх аховы), адносіцца да сродкаў вонкавай рэкламы, для размяшчэння якіх не патрабуецца атрыманне дазволу.

У адпаведнасці з пунктам 7 Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2014 г. № 703, прадавец абавязаны інфармаваць пакупнікоў на шыльдзе і (або) інфармацыйнай таблічцы, размешчаных на ўсіх дзвярах, прызначаных для ўваходу пакупнікоў, або фасадзе капiтальнага будынка (будынка, збудавання), у якім размешчаны гандлёвы аб'ект, аб'ект грамадскага харчавання, у іншым даступным для азнаямлення пакупнікоў месцы, сваё найменне (фірмовае найменне), а калі прадаўцом з'яўляецца індывідуальны прадпрымальнік - прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), найменне гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання (пры наяўнасці такога наймення), тып аб'екта грамадскага харчавання (пры яго наяўнасці), рэжым працы.

Такім чынам, калі ў будынку (збудаванні), у якім размешчаны гандлёвы аб'ект, маецца некалькі ўваходаў для пакупнікоў (размешчаных з розных бакоў будынка (збудавання) або на выдаленні адзін ад аднаго, які не дазваляе праінфармаваць пакупнікоў аб гандлёвым аб'екце з выкарыстаннем адной шыльды), на такім будынку (збудаванні) дапускаецца размяшчэнне шыльдаў па колькасці ўваходаў для пакупнікоў у гандлёвы аб'ект.

Аналагічны падыход выкарыстоўваецца пры вызначэнні дапушчальнай колькасці шыльд на будынку (збудаванні) для абазначэння арганізацый, іншых суб'ектаў гаспадарання, вытворчых аб'ектаў і аб'ектаў абслугоўвання.