×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Ці павінен грамадзянін, які ажыццяўляе рамесную дзейнасць або дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, атрымліваць дазвол на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы?

Адказ:

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 г. №225-З «Аб рэкламе» (далей – Закон аб рэкламе) размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам альбо грамадзянінам, які ажыццяўляе рамесную дзейнасць або дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, дапускаецца пры наяўнасці дазволу адпаведнага Мінскага гарадскога, гарадскога (горада абласнога падпарадкавання), раённага выканаўчага камітэта, якi выдаецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Дадзенае патрабаванне Закона аб рэкламе не супярэчыць актам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных працэдурах. У адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (далей – Указ № 200) дзеянне часткi другой пункта 1 Указа № 200 (якая прадугледжвае забарону на ажыццяўленне па заявах грамадзян адміністрацыйных працэдур, не прадугледжаных у пераліку, зацверджаным Указам № 200) не распаўсюджваецца на адносіны, звязаныя з ажыццяўленнем рамеснай дзейнасці і дзейнасці па аказанні паслуг у сфер аграэкатурызму.

Такім чынам, згодна з нарматыўнымі прадпісаннямі пункта 2 артыкула 13 Закона аб рэкламе дазвол на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы (далей – дазвол) выдаецца грамадзяніну, які ажыццяўляе рамесную дзейнасць або дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Адпаведны парадак устаноўлены ў Палажэнні аб парадку размяшчэння сродкаў вонкавай рэкламы, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 1497 (далей – Палажэнне).

Згодна з пунктам 4 Палажэння грамадзянін, які ажыццяўляе рамесную дзейнасць або дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, размяшчае сродак вонкавай рэкламы на падставе дазволу, за выключэннем сродкаў вонкавай рэкламы, пералічаных у дадатку 10 да Палажэння, для размяшчэння якіх дазвол не патрабуецца.

Згодна з пунктам 9 Палажэння для атрымання дазволу рэкламараспаўсюджвальнік прадстаўляе ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган (па месцы размяшчэння сродку вонкавай рэкламы) заяву па форме згодна з дадаткам 1 да Палажэння і дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Пералік прадастаўляемых адначасова з заявай дакументаў прадугледжаны ў падпункце 9.11.1 пункта 9.11 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156. Грамадзянінам, які ажыццяўляе рамесную дзейнасць або дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, прадастаўляюцца адначасова з заявай дакументы па аналагічным пераліку.

Cookies are text files saved by the browser on a computer (mobile device) of a website user, when the latter visits the website, in order to record the actions performed by the user. Cookies are used to maintain or improve the performance of websites and to provide analytical information.

Files that store information to ensure the functioning of web resources, information about the user’s choice to accept/reject cookies, and do not use any information about the user that can be used for marketing purposes or to keep track of visited websites. Disabling this type of cookie may limit the user’s access to the functionality of the web resource

Files that store information about the choices made by the user (user name, language, region, etc.). Disabling functional cookies has no effect on the performance of the web resource.

Files designed to evaluate the performance of web resources and storing information about user preferences and the most viewed pages of a web resource. Disabling analytical cookies has no effect on the performance of the web resource.

For the list of processed cookies, see Cookie Processing Policy of STALOGISTIC»