Адміністратыўныя працэдуры
У сферы антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі
- Выдача дакумента аб стварэнні асацыяцыі, дзяржаўнага аб'яднання, рэарганізацыю камерцыйных арганізацый у форме зліцця, далучэння
- Выдача дакумента аб згодзе на стварэнне холдынгу, уключэнне юрыдычнай асобы ў склад удзельнікаў холдынгу ў якасці яго даччынай кампаніі
- Выдача дакумента аб згодзе на рэарганізацыю гаспадарчага суб'екта, які дамініруе на таварных рынках, у форме пераўтварэння ў акцыянернае таварыства
- Выдача дакумента аб згодзе на здзяйсненне здзелкі з акцыямі, долямі ў статутных фондах гаспадарчых суб'ектаў
- Выдача дакумента аб згодзе на здзелку, што здзяйсняецца суб’ектамі натуральных манаполій
- Выдача дакумента аб згодзе на стварэнне камерцыйнай арганізацыі
- Выдача дакумента аб адпаведнасці праекта пагаднення патрабаванням антыманапольнага заканадаўства
Указаныя адміністратыўныя працэдуры ажыццяўляюцца міністэрствам праз тэрытарыяльныя органы МАРГ.
Пры падачы заявы для ажыццяўлення названых адміністратыўных працэдур і афармлення дакументаў і (або) звестак неабходна кіравацца:
1. Інструкцыяй аб парадку разгляду заяў, дакументаў і (або) звестак аб дачы згоды на рэарганізацыю гаспадарчых суб'ектаў, стварэнне камерцыйных арганізацый і аб'яднанняў гаспадарчых суб'ектаў, зацверджанай пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2018 г. № 1 (далей - Інструкцыя №1);
2. Інструкцыяй аб парадку разгляду заяў, дакументаў і (або) звестак аб дачы згоды на здзяйсненне здзелак з акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых суб'ектаў, зацверджанай пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2018 г. № 2 (далей - Інструкцыя №2).
Інструкцыяй №1 вызначаецца:
- парадак падачы і разгляду заявы аб выдачы дакумента аб згодзе на: рэарганізацыю гаспадарчага суб'екта, які дамініруе на таварных рынках, у форме пераўтварэння ў акцыянернае таварыства; рэарганізацыю камерцыйных арганізацый у форме зліцця і далучэння; стварэнне камерцыйнай арганізацыі, саюза, асацыяцыі, дзяржаўнага аб'яднання, холдынгу; уключэнне юрыдычнай асобы ў склад удзельнікаў холдынгу ў якасці яго даччынай кампаніі.
- формы звестак аб асобах, якія ўваходзяць у адну групу асоб;
- формы звестак аб асноўных відах тавараў (работ, паслуг), аб’ёмах вытворчасці і пастаўкі;
- патрабаванні да заявы, што будзе прадстаўляцца.
Інструкцыяй №2 вызначаецца:
- парадак падачы і разгляду заявы аб выдачы дакумента аб згодзе на здзяйсненне здзелкі з акцыямі, долямі ў статутных фондах гаспадарчых суб'ектаў;
- форму заявы аб выдачы дакумента аб згодзе на здзяйсненне здзелкі з акцыямі, долямі ў статутных фондах гаспадарчых суб'ектаў;
- формы звестак пра асоб, якія ўваходзяць у адну групу асоб;
- формы звестак пра асноўныя віды тавараў (работ, паслуг), аб'ёмах вытворчасці і пастаўкі;
- формы звестак пра асоб, якія валодаюць 20 і больш працэнтамі акцый (доляў у статутным фондзе) набытчыка і яго ўдзельнікаў, гаспадарчага суб'екта, акцыі (долі ў статутным фондзе) якога набываюцца, і яго ўдзельнікаў, а таксама аб юрыдычных асобах, 20 і больш працэнтамі акцый (доляў у статутным фондзе) якіх валодаюць або маюць права распараджацца на любой падставе названыя асобы.
У сферы нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю
У сферы рэкламнай дзейнасці (дзяржаўная рэгістрацыя рэкламных гульняў)
Прыём па пытаннях рэгістрацыі рэкламных гульняў: па працоўных днях з 9.30 да 12.30, каб. 211.
Бурда Алёна Андрэеўна – кансультант сектара па рэкламе ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай, тэл. (8017) 255 00 57 (дадатковы 2)
У сферы абароны правоў спажыўцоў
Палуян Дзіна Іванаўна – намеснік начальніка аддзела па абароне правоў спажыўцоў упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай, тэл. 241 42 02 (дадатковы 1).
- Выдача дазволу на рэалізацыю асобных нехарчовых тавараў, тэрмін службы і (або) тэрмін захоўвання якіх скончыліся