×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Ужо можна дарыць жанчынам кветкі!

06.03.2026

МАРГ з удзелам супрацоўнікаў рай- i аблвыканкамаў, органаў унутраных спраў, тэрытарыяльных інспекцый Міністэрства па падатках і зборах праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па рэалізацыі кветкавай прадукцыі па ўсёй краіне.  

У ходзе мерапрыемстваў было абследавана 28 гандлёвых аб'ектаў і 35 гандлёвых пляцовак, на якіх працавалi 148 фізічных асоб і 38 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.  

Па выніках праверкі было выдадзена 35 рэкамендацый, а таксама зафіксавана два выпадкі рэалізацыі кветкавай прадукцыі па дакументах, атрыманых іншай асобай.  

Асноўныя парушэнні - адсутнасць або невыкананне пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці ў гандлёвых аб'ектах, не давядзенне да звестак пакупнікоў неабходнай інфармацыі. Многія гандлёвыя аб'екты не забяспечвалі наяўнасць цэннікаў на прадукцыю, якая рэалізуецца, а на тых, што ўсё ж такі былі, часта адсутнічала інфармацыя аб назве тавару, краіне яго вытворчасці, а таксама аб кошце.  

Да таго ж, выявілі гандаль у аб'ектах, звесткі аб якіх не былі ўнесены ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь. 

Telegram-канал МАРТ.

Возврат к списку