×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Лепшая адукацыя - родная, свая!

23.03.2026

Намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч разам з начальнікам ГУ МАРГ па Гомельскай вобласці Аляксеем Баярыным сустрэліся са студэнтамі Беларускага гандлёва‑эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі і вучнямі Гомельскага каледжа гандлю і паслуг.

Што абмяркоўвалі?

  • Эканоміку - як яна развіваецца і якія магчымасці адкрывае для маладых спецыялістаў.
  • Жыллё - меры дзяржаўнай падтрымкі і перспектывы для маладой сям’і.
  • Медыцыну - даступнасць і якасць паслуг.
  • Інтэлектуальны патэнцыял - чаму гэта галоўны рэсурс краіны і як яго рэалізаваць.

А яшчэ распавядалі пра накірункі дзейнасці МАРГ - ад кантролю цэн да абароны правоў спажыўцоў, адказвалі на пытанні студэнтаў - пра кар’ерны рост, перспектыўныя спецыяльнасці і магчымасці працаўладкавання ў галіне гандлю і паслуг.
«Наша задача - не толькі ствараць умовы для развіцця гандлю, але і інвеставаць у маладых, таленавітых людзей. Таму так важна размаўляць са студэнтамі, чыя будучыня - у іх руках, а значыць, і ў руках краіны», - падкрэсліла Святлана Караткевіч.

Намеснік Міністра таксама азнаёмілася з тэматычнай выставай «У адзінстве народа - будучыня краіны» на базе ўніверсітэта, прысвечаную адзінству беларускага народа і развіццю рэгіёна.  

Акрамя гэтага, намеснік Міністра пакінула асабістае пажаданне студэнтам «Калі ласка, будзьце паважны да кожнага, хто сустракаецца на вашым шляху».

Адзначым, што Гомельскі каледж гандлю і паслуг далучыўся да праекта «Кожная пятніца - роднае, свае»!  

photo_2026-03-20_22-38-37.jpg

Telegram-канал МАРТ.

Возврат к списку