Уважаемый посетитель сайта!
Вы используете устаревший браузер.
Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!
Пытанне:
Спажыўцом набыты тавар па акцыйнай цане ў перыяд правядзення акцыі, пасля ў тавары выявіўся недахоп. Які кошт тавару падлягае вяртанню пакупніку пры задавальненні патрабавання спажыўца аб скасаванні дагавора куплі-продажу і вяртанні грашовых сродкаў?
Адказ:
У выпадку рэалізацыі тавару неналежнай якасці артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў» (далей - Закон) вызначана права спажыўца на скасаванне дагавору і вяртанне выплачанай за тавар грашовай сумы ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 27 дадзенага Закона.
Згодна з пунктам 4 артыкула 27 Закона пры скасаванні дагавору і (або) вяртанні выплачанай за тавар неналежнай якасці грашовай сумы спажыўцу пакрываюцца выплачаная за тавар грашовая сума, а таксама розніца паміж коштам тавару, устаноўленым дагаворам, i цаной адпаведнага тавару на момант добраахвотнага задавальнення патрабавання спажыўца, а калi патрабаванне добраахвотна не задаволена, - на момант вынясення судом рашэння.
Пры гэтым спажывец па патрабаванні і за кошт прадаўца павінен вярнуць атрыманы тавар неналежнай якасці.
Такім чынам, у выпадку набыцця спажыўцом тавару неналежнай якасці па акцыйнай цане, калі на момант звароту спажыўца з патрабаваннем аб скасаванні дагавора рознiчнай куплi-продажу і вяртанні выплачанай за няякасны тавар грашовай сумы цана тавару павялічылася (тэрмін дзеяння акцыі мінуў), спажыўцу вяртаецца выплачаная за тавар грашовая сума, а таксама розніца ў кошту тавару на дзень задавальнення адпаведнага патрабавання.
Разлікі са спажыўцом пры вяртанні выплачанай за тавар грашовай сумы ажыццяўляюцца ў той жа форме, у якой праводзілася аплата тавару, калi iншае не прадугледжана пагадненнем бакоў.