×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2013 года «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» антыманапольны орган разглядае звароты (прапановы, заявы, скаргі) гаспадарчых суб'ектаў, дзяржаўных органаў, фізічных асоб, якія не адносяцца да гаспадарчых суб'ектаў:

  • аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення недобрасумленнай канкурэнцыі;

  • аб адпаведнасці пагадненняў і іншых дзеянняў гаспадарчых суб'ектаў антыманапольнаму заканадаўству.

 Асноўнымі формамі парушэння антыманапольнага заканадаўства з'яўляюцца:

  1. злоўжыванне гаспадарчым суб'ектам дамінантным становішчам;
  2. пагадненні, узгодненыя дзеянні гаспадарчых суб'ектаў, якія прыводзяць або могуць прывесці да недапушчэння, абмежавання або ліквідацыі канкурэнцыі;
  3. акты і дзеянні (бяздзейнасць), пагадненні і ўзгодненыя дзеянні дзяржаўных органаў з іншым дзяржаўным органам альбо гаспадарчым суб'ектам, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю і маюць або могуць мець сваім вынікам недапушчэнне, абмежаванне або ліквідацыю канкурэнцыі і (або) прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб;
  4. недобрасумленная канкурэнцыя. 

Факт наяўнасці (адсутнасці) парушэння антыманапольнага заканадаўства ўстанаўліваецца антыманапольным органам на падставе:

  • дакументаў і (або) звестак, якія паступаюць з дзяржаўных органаў і паказваюць на наяўнасць прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • зваротаў (прапаноў, заяў, скаргаў) гаспадарчых суб'ектаў, дзяржаўных органаў, фізічных асоб, якія не адносяцца да гаспадарчых суб'ектаў, якія змяшчаюць звесткі, што паказваюць на наяўнасць прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • звестак, атрыманых у межах ажыццяўлення антыманапольным органам устаноўленых заканадаўствам паўнамоцтваў і якія паказваюць на наяўнасць прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • звестак, атрыманых з паведамленняў у сродках масавай інфармацыі і якія паказваюць на наяўнасць прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства;
  • дакументаў і (або) звестак, атрыманых у выніку праведзенай антыманапольным органам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку праверкі і якія паказваюць на наяўнасць прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства. 

Адказнасць за парушэнне антыманапольнага заканадаўства прадугледжана ў адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2012 г. №114 «Аб некаторых мерах па ўзмацненні дзяржаўнага антыманапольнага рэгулявання і кантролю» і Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.