Лепшая адукацыя - родная, свая!
Намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч разам з начальнікам ГУ МАРГ па Гомельскай вобласці Аляксеем Баярыным сустрэліся са студэнтамі Беларускага гандлёва‑эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі і вучнямі Гомельскага каледжа гандлю і паслуг.
Што абмяркоўвалі?
- Эканоміку - як яна развіваецца і якія магчымасці адкрывае для маладых спецыялістаў.
- Жыллё - меры дзяржаўнай падтрымкі і перспектывы для маладой сям’і.
- Медыцыну - даступнасць і якасць паслуг.
- Інтэлектуальны патэнцыял - чаму гэта галоўны рэсурс краіны і як яго рэалізаваць.
А яшчэ распавядалі пра накірункі дзейнасці МАРГ - ад кантролю цэн да абароны правоў спажыўцоў, адказвалі на пытанні студэнтаў - пра кар’ерны рост, перспектыўныя спецыяльнасці і магчымасці працаўладкавання ў галіне гандлю і паслуг.
«Наша задача - не толькі ствараць умовы для развіцця гандлю, але і інвеставаць у маладых, таленавітых людзей. Таму так важна размаўляць са студэнтамі, чыя будучыня - у іх руках, а значыць, і ў руках краіны», - падкрэсліла Святлана Караткевіч.
Намеснік Міністра таксама азнаёмілася з тэматычнай выставай «У адзінстве народа - будучыня краіны» на базе ўніверсітэта, прысвечаную адзінству беларускага народа і развіццю рэгіёна.
Акрамя гэтага, намеснік Міністра пакінула асабістае пажаданне студэнтам «Калі ласка, будзьце паважны да кожнага, хто сустракаецца на вашым шляху».
Адзначым, што Гомельскі каледж гандлю і паслуг далучыўся да праекта «Кожная пятніца - роднае, свае»!
