×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Зніжаны цэны на прыродны гыз для вытворцаў цукру

20.09.2019

    На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» цэны на прыродны газ рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

    У цяперашні час цэны на прыродны газ ўстаноўлены пастановай МАРГ ад 28 студзеня 2019 г. № 9 «Аб цэнах на прыродны газ».

    У мэтах паляпшэння фінансава-эканамічнага становішча прадпрыемстваў, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з'яўляецца вытворчасць цукру, пастановай МАРГ ад 18 верасня 2019 г. № 76 «Аб цэнах на прыродны газ» прадугледжана зніжэнне цаны на прыродны газ для такіх прадпрыемстваў з 501,07 руб. да 388,76 руб. за 1.000 куб.м., на перыяд перапрацоўкі цукровых буракоў (верасень - снежань), на падставе таго, што галіна вытворчасці цукру з'яўляецца адной з найбольш энергаёмістых.

    Пастанова № 76 распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 верасня 2019 года, і дзейнічае да 31 снежня 2019 года.

    Назад