×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Зніжаны цэны на прыродны газ для вытворцаў цэлюлозы і драўнянай масы

23.09.2019

    На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» цэны на прыродны газ рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

    У цяперашні час цэны на прыродны газ ўстаноўлены пастановай МАРГ ад 28 студзеня 2019 г. № 9 «Аб цэнах на прыродны газ».

    Пастановай МАРГ ад 13 верасня 2019 г. № 75 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2019 г. № 9» з 1 студзеня 2019 г. ўведзена новая група спажыўцоў прыроднага газу: «Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца вытворчасць цэлюлозы і драўнянай масы».

    Для дадзенай групы спажыўцоў прыроднага газу устаноўлена цана на прыродны газ у памеры 388,76 руб. за 1000 куб. м. на падставе таго, что галіна вытворчасці цэлюлозы і драўнянай масы з'яўляецца адной з найбольш энергаёмістых.

    Назад