×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Змяніліся цэны на газы вуглевадародныя паліўныя

11.01.2022

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 3 студзеня 2022 г. № 2 «Аб змене пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2016 г. № 37», якой змяняюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на газы вуглевадародныя паліўныя, рэалізуемыя арганізацыям, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белтопгаз», а таксама іншым юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Змяненне гэтых цэн праводзіцца штогод у планавым парадку і накіравана на скарачэнне стратнасці рэалізацыі нафтаперапрацоўчымі арганізацыямі вырабленых газаў вуглевадародных паліўных на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь.

Неабходна адзначыць, што гэтае рашэнне не датычыцца цэн на газ, які рэалізуецца насельніцтву.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Назад