×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Зменены тарыфы на паслугі электрасувязі і паштовыя паслугі агульнага карыстання

04.12.2020

    Аб прыняцці пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 23 лiстапада 2020 г. № 76 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2017 г. № 12»

    Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова ад 23 лiстапада 2020 г. № 76 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2017 г. № 12», якая прадугледжвае ўстанаўленне тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання.

    Даведачна: ў цяперашні час паслугі электрасувязі і паштовай сувязі з'яўляюцца сацыяльна значнымі, тарыфы на іх рэгулююцца дзяржавай.

    Тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павялічацца ў наступных памерах:

    • абанементная плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб – у сярэднiм на 15 капеек;
    • пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб - на 0,03 капейкі за хвіліну;
    • пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб: без дапамогі тэлефаніста - на 0,29 капейкі за хвіліну, з дапамогай тэлефаніста - на 0,43 капейкі за хвіліну.

    Тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання павялічацца ў наступных памерах:

    • перасылка простай паштовай карткі, пісьма, бандэролі вагай да 20 грам - на 6 капеек для фізічных асоб і на 5 капеек для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

    Даведачна: папярэдні раз тарыфы на паслугі тэлефоннай і паштовай сувязі павялічваліся ў жніўнi 2019 г.

    Павышэнне тарыфаў з'яўляецца планавым і абумоўлена паэтапным выхадам на поўную акупнасць дадзеных паслуг.

    Даведачна: аказанне паслуг тэлефоннай і паштовай сувязі на сеняшні дзень з'яўляецца стратным. Узровень кампенсацыі насельніцтвам паслуг тэлефоннай сувязі не перавышае 96,4%, паштовай сувязі – 99,3%.

    Пастанова ўступае ў сілу з 15 снежня 2020 г.

    Назад