×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

ЗАПРАШАЕМ ДА ГРАМАДСКАГА АБМЕРКАВАННЯ ПРАЕКТА ПАСТАНОВЫ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ НЕКАТОРЫХ МЕРАХ ПА РЭАЛІЗАЦЫІ ЗАКОНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ «АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ ЗАКУПКАХ ТАВАРАЎ (РА

07.12.2018

    У рамках прынятай у ліпені бягучага году новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 лiпеня 2012 года «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2019 г., Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтаваны і выносіцца на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» (далей – праект пастановы).

    У прыватнасці, праект пастановы прадугледжвае:

    • зацвярджэнне дадатковых патрабаванняў да ўдзельнікаў працэдур дзяржаўных закупак. Напрыклад, пры закупках паслуг па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, што дазволіць прыцягваць да выканання дагавораў толькі кваліфікаваных выканаўцаў, якія маюць адпаведны персанал;
    • усталяванне спісу дакументаў, якія пацвярджаюць права прымянення прэферэнцыйнай папраўкі;
    • выключныя выпадкі магчымай змены умоў дагавора на дзяржаўную закупку.
       

    З тэкстам праекта пастановы і абгрунтаваннем да яго можна азнаёміцца ​​ў раздзеле «Заканадаўства / Грамадскае абмеркаванне праектаў».

    Назад