×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Увазе прадаўцоў i спажыўцоў: аб парадку вяртання грашовых сродкаў.

31.10.2019

    Увазе прадаўцоў i спажыўцоў:

    аб парадку вяртання грашовых сродкаў.

     

    Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сувязі з неадназначным разуменнем гандлёвымі арганізацыямі нормаў заканадаўства, якія рэгулююць парадак вяртання грашовых сродкаў спажыўцам пры скасаванні дагавора рознiчнага куплi-продажу, звяртае ўвагу, што пры аплаце тавару банкаўскай аплатнай карткай разлікі са спажыўцом пры вяртанні тавару ажыццяўляюцца ў той жа форме. Пры гэтым заканадаўства не ўтрымлівае ўмоў вяртання грашовых сродкаў менавіта на тую карту, з якой праводзілася аплата за тавар, а ўтрымлівае патрабаванне да формы вяртання грашовых сродкаў – безнаяўная або наяўная.

    Акрамя таго, пагадненнем бакоў можа быць прадугледжана іншая форма вяртання грашовых сродкаў пры скасаванні дагавора рознiчнай куплi-продажы (напрыклад, пры аплаце пакупкi банкаўскай аплатнай карткай вяртанне ажыццяўляецца наяўнымі грашыма).

     

    Падрабязней….

    Назад